Прайсцiся па ускрайку лесу...

***
Прайсціся па ўскрайку лесу,
Грыбок ці лісток падняць
І разам са жніўнем п'есу
Жыцця свайго зноў пісаць.

Прысесці дзе на бярозу
І ўдалеч глядзець на палі,
І дні прагартаць, як прозу,
Свае і сваёй зямлі...

Маліцца за сумны жнівень,
За дадзены Богам лёс,
За ўзгорак лясны цнатлівы,
За шум маладых бяроз.

За шчасце і лёс Айчыны,
Цярплівы, руплівы народ,
За горкую кроў рабіны,
За сцежачкі паварот.

За пыл палявой дарогі,
За скрыпку сухой сасны,
За радасці і трывогі
Жыццёвае паласы...

13. 08. 2023 г.


Рецензии