Дазволь паказаць табе нашу смерць

Дазволь паказаць табе нашу смерць:
Мы маўкліва ў шэрагу іншых
Без мараў наперад рушым
І ў думках адно: ацалець.

Ты кажаш, што гэта жыццё.
Ты верыш: далей будзе лепей.
Нас яднаюць мінулага скрэпы
Мацней, чым сэрцаў біццё.

Перад смерццю свядомым стань
І ад іншых крыху пададстань.
Бачыш? Іх ужо няма. Толькі здань
Калектыўнага "я" шыбуе ў твань.


Рецензии