Як перажыць гэты жнiвень...
Як перажыць гэты жнівень -
Сумны, маркотны такі,
Сонца й дажджоў пералівы,
Нудных гадзін хмызнякі?
Як перажыць і не здрадзіць
Песні і лёсу свайму?
Што можа сэрца парадзіць?
Што адкажу я яму?
Жнівень, мой стомлены жнівень -
Зжатых палеткаў душа,
Суму бясконцага лівень,
Блытаных думак іржа.
12. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123081205420