Будзе дзень i будзе вечар...

***
Будзе дзень і будзе вечар,
Будзе ноч.
Будзе сонца, будзе вецер.
Кроч і кроч.
Не спыняйся. Бераг дальні
За смугой.
На світанні, на змярканні
Я з табой.
Будзе дзень, і будзе вечар,
І працяг...
Спадарожны будзе вецер
І абсяг.
Будзе ноч, і будуць зоркі,
І шляхі,
І нізіны, і пагоркі,
І грахі.

12. 08. 2023 г.


Рецензии