У душы блытанiна, бязладдзе...

***
У душы блытаніна, бязладдзе.
Супакойся, жыві і працуй,
І у сіняга неба паглядзе
Божай ласкі пяшчоту адчуй.

Не старайся успыхнуць, як знічка,
Сваю кнігу пішы праз гады,
Каб бурліла яна, як крынічка,
Каб з яе напіліся вады

Той, што смагу жыцця наталяе,
Праганяе бязладдзе з душы
І, як зорачка, ветліва ззяе
У тваёй безназоўнай глушы.

12. 08. 2023 г.


Рецензии