Пiшу па памяцi

А я пішу па памяці. Не чую
Ні словаў гэтакіх, ні гукаў мовы.
Ты скажаш, па Радзіме я сумую,
Ды гэты сум устойлівы, не новы.

Мне гэты сум дарогаю здаецца,
Што кліча мяне ў родныя прасторы,
Туды, дзе маіх родных кроў ліецца,
Дзе людзі існуюць у зле і горы.

Балюча мне, што нават там, дзе межы
Ачэрчваюць на мапе мой край родны,
Другою мовай размаўляць належыць,
Бо беларускі гук там іншародны!

Таму я тут па памяці пішу
І словы ўваскрашаю ад матулі.
Цябе чытач я аб адным прашу,
Чытай услых, каб мову ўсе пачулі!


Рецензии