Вось-вось сарвецца лiст...
Вось-вось сарвецца ліст.
Калісьці й я сарвуся
І не спяю на біс
Любімай Беларусі.
Асенні сум прыйшоў,
Хоць восені не бачна.
Шчэ зелянее шоўк
На яблыньках, і смачна
Цвітуць маіх вяргінь
Чырвоныя суквецці,
У ясным небе сінь,
Яшчэ жывём у леце.
Асенні сум прыйшоў...
Калісьці й я сарвуся
У шэпат верасоў
Любімай Беларусі.
11. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123081104421