Праходзяць днi...

Праходзяць дні, праходзяць годы,
А міру на Зямлі няма!
Ідз вясна, лёд точаць воды,
А ў душах у людзей зіма!

Зіма стаіць і сцюжай вее
І не спатоліцца ніяк,
Бо той, хто жне, не заўжды сее,
Бо сейбіт найчасцей бядняк.

Бо сейбіт - пешка і павінен
Ажыццяўляць, што скажа цар.
Але як сейбіт з поля згіне,
То з поля станецца папар.

То з поля станецца пустэча,
Там нарасце хмызняк і лес.
Жыццё - то поле чалавеча,
Вайна ж яго папар і стрэс!

Чаму ж даюць краінай правіць
Таму, хто сніць адно вайну?!
Яго даўно пара адставіць
Ці з бункера зрабіць труну.

Няўжо ж народ, гібеў ці мала,
Не здзейсніць зрух праўладных пліт,
З тым каб грамадзтва ачуняла,
Бо цар, што правіць ім, - бандыт!
 


Рецензии