Пакацiуся жнiвень пераспелы...
Пакаціўся жнівень пераспелы...
Міхась Башлакоў
Пакаціўся жнівень пераспелы
Яблыкам па даху і упаў.
У жыцці звычайным я няўмелы,
Але я яго не выбіраў.
Даў мне Бог радкі складаць і славіць
Міг жыцця, што быў і раптам знік.
Вось чаму душа мая крывавіць.
Ці пачуе нехта яе крык?
Пакаціўся жнівень пераспелы
Яблыкам па скошанай траве.
Мой чарговы дзень, як лебедзь белы,
Праплыве ў высокай сіняве...
11. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123081103930