усплёск вясла

Восень…
Подыхі імжі
з растварыўшыхся аблокаў…
Ветрык
шэптам варажбы
сея сырасць срэбравока…
Асядае вышыня
па палях і сёлах
і хаваецца ў вадзе
на лясных азёрах…
Бледны
млявы
як у сне
заняпалы золак
гасіць дробна
па чарзе
бляск апошніх зорак…
Гэтым светам
у гэткі час
правіць цішь і мроя
аб далекіх берагах
дзе спачын і воля
а пакуль стаіць
у вачах
нібы тая доля
лодка
прывід рыбака
с вудаю ў далонях…
І ледзь чутны
ўсплёск вясла
гулкім уздыхам рэха
пад нябёсы адляціць
несмяротнаю душой
стомленага
чалавека…


Рецензии