Бусел

Шмат краiн адбылось у гэтым свеце,
Шмат дарог, дзе трымаў ты свой пуць,
Адкажы, калi ласка мне, буселка,
Чаму ж выбраў маю Беларусь?

Мiж калоссяў бялёсаю кропачкай,
Дзесьці ў вёсках марнуеш свой час,
Адкажы, калі ласка мне, буселка,
Чаму ж ты застаешся ў нас?

Бусел крылы свабодна расправіўшы
Адказаў: “Паглядзі на мяне,
Мае гнёзды і маю гісторыю
Паважаюць на гэтай зямлі.

Мне тут рады старыя і праўнукі,
Я сябрую з працоўным у палях,
Па традыцыях вашых - на шчасцейка,
Калі я абіраю ваш дах.

У халады адлятаю з Радзімы я,
Шмат дарог, дзе трымаў я свой пуць,
Але клічуць балоты любімыя,
Ды палям абяцаў, што вярнусь.

Каб у калоссях бялёсаю кропачкай,
Каб блукаў па высокай траве.
Калі я адлячу, не сумуйцеся,
Я вярнуся, чакайце мяне!

Колькі б нібыла месцаў у Госпада,
Я дарогу да дому знайду,
Каб шчаслівіць ўсіх вас сваім поступам.
Не прадам вас і не падвяду.

Толькі дома травічка зялёная,
Цёпла толькі ў родных дамоў,
Беларускія землі - цудоўныя.
Я аддам ім жыццё ды любоў”…


Рецензии