Сэнс жыцця у тым, каб жыць...
Сэнс жыцця у тым, каб жыць,
Бо жыццё даецца Богам,
Жнівень сэрцам прагна піць
І шукаць сваю дарогу.
Мэта - шлях, а не радкі,
Не старонкі ў тоўстых кнігах,
Дуб высокі ля ракі,
Мэта, як і шчасце, ў мігах.
І няхай сцвярджаюць, "міг
Толькі ў адзіночным ліку".
Той, хто ісціну спасціг,
Ведае, што міг - вялікі.
І для мігу трэба жыць.
Міг жыцця даецца Богам.
Мігам трэба даражыць
І сваёй - у ім - дарогай.
11. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123081103193