I мама, i цётка у зямельку ляглi...
І мама, і цётка ў зямельку ляглі.
Як хмары над золкам, гады праплылі.
Калісьці здавалася вечным жыццё,
А зараз і памяць плыве ў забыццё.
Вось дожджык пакрапаў, не змые ён сум.
Сум яблыкам спелым кладзецца ў расу.
Падымеш і ўспомніш кавалкі зямлі,
Дзе мама і цётка навекі ляглі...
10. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123081004980