Бездакорных вершау не шукаю...

***
Бездакорных вершаў не шукаю
І аб іх ніколі не прашу.
Я дакор свой Богу спавядаю,
Спавядаю грэшную душу.

Ад узнёслых вершаў ванітуе,
Бо ні п'яны, ні зусім дурны.
Сум душу ад пошласці ратуе
І душы кранаецца струны.

А калі ён закране чужую,
Беззаганным стане мой радок.
Спеў узнёслы - часта упустую,
Камянее часта, як пясок.

10. 08. 2023 г.


Рецензии