Цiха-цiха, што нават страшна...

***
Ціха-ціха, што нават страшна.
Толькі стрыж разане крылом.
І адзінае, што мне важна:
Ціхі жнівень і ціхі дом.

А астатняе не цікавіць.
П'ю грудзямі і слыхам страх.
Слёзны жнівень малебен правіць,
Быццам думае аб грахах.

Сэрца рвецца ў нямую далеч
За сярпом, за крылом стрыжа.
Ціхі жнівень яго не спаліць,
Не дазволіць мая душа.

10. 08. 2023 г.


Рецензии