Перад сабой я бачу Вас...

У гэты цяжкі, хмурны час
Мне так прыемна бачыць Вас
Перад сабою, твар да твару.
Жыву і неяк гаспадару,
Але адзін сярод начэй.
І вось, нарэшце, бляск вачей
Той, аб якой я марыў улетку,
Аб ёй спытаў зіму-суседку,
Калі прыходзіла ўслед
За рыжай восенню, і свет
Пад белым снегам спаў салодка.
Вясна, як сціплая малодка,
Глядзела моўчкі мне ў адказ –
Сама ня зведала аб Вас
Нічога новага ў дарозе,
Як апынулась на парозе
Маленькай хатачкі маёй.
А зараз разам мой настрой
Гатовы ўзняцца на Парнас –
Перад сабой я бачу Вас!


Рецензии