Ужо дауно душу маю знявечылi...

***
Ужо даўно душу маю знявечылі,
Але не зачарсцвела ўсё ж душа.
Жыву, пішу, чытаю - аж да вечара,
Трываласці не рушыцца мяжа.

Адно што сэрца зашчыміць трывогаю:
Шлагбаумы закрыты цераз шлях.
Але ж іду пакорліва дарогаю
Я праз дажджы і вецер у палях.

І словам не гукаецца, не раіцца
Са мною рой сяброў, аціхлы рой.
І толькі ранне песні аклікаецца
Пад сумнаю зялёнаю гарой.

09. 08. 2023 г.


Рецензии