Такiх правоу не маю...
Пражыты дзень шукаю,
Каб зноўку паўтарыць...
Міхась Башлакоў
Такіх правоў не маю
І не хачу так жыць...
Пражыты дзень шукаю,
Каб зноўку паўтарыць.
А паўтарыць няможна
Пражыты дзень і міг.
Шукаю асцярожна
Паэзію для кніг.
Паэзія ж мільгае,
Як белы матылёк.
То ўспыхне, то згасае,
Як ціхі аганёк.
То раптам наплывае,
Бярэ цябе ў палон.
Пражыты дзень шукае
І не пражыты сон.
То лісцем аблятае,
То ветрам зашуміць
І, мне здаецца, знае,
Што без яе не жыць.
І ўжо не да гарода,
Не да гуркоў і сліў...
Лаўлю яе свабоду,
Лаўлю яе матыў.
Пражыты дзень шукаю...
Яго не паўтарыць!
Гляджу, як зараз з гаю
Зжаўцелы ліст ляціць...
09. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080903104