Гiсторыя Беларусi працяг 11
На Прыпяцi ў дзесятым веку
Сярод лясоў паўстаў маленькi Тураў.
А назва, мо ад тура звера,
Цi iмя князя з цвёрдаю натурай.
Бытуе з даўнiны легенда:
Тут непраходныя лясы квiтнелi.
Было звяроў i птушак бездань,
Праходзiў з войскам князь, стамiўся вельмi.
Прылёг Тур адпачыць i снiцца:
Ляжыць адзiн ён на высокiм возе,
Шмат гарадоў, не надзiвiцца…
Прачнуўся – й будаўнiцтва пачалося.
Культурны цэнтр славян усходнiх,
Калыска летапiсу i пiсьменства.
Тут жыў, тварыў мудрэц эпохi,
Кiрыла – быў епiскап духавенства…
Кiрылу Тураўскаму помнiк
На Замкавай гары – усталяваны.
А за спiною крыж – вядомы,
Расце пад цудададзейным промнем славы.
На гербе Турава, як стражнiк,
З нацягнутаю цецiвою лучнiк.
Гатовы ў час для краю цяжкi,
Абаранiць народ ад мукi.
Свидетельство о публикации №123080902988