Зiма
І крохкія сцежкі, дубцы
Зляцяць пад слізготныя ногі, -
Пластуюць, цюкуюць касцы...
Вось свет, - аскабалкі! трэскі!
Узоры слядоў - ланцужкі.
Скрозь дух кіслародны зарэзкі:
Вантробы ірве. На шматкі.
Казыча марозам у носе.
Патыліцу ліжа наскрозь.
А птушка гарыць на бярозе!
І срэбрам застыне: вось-вось...
Свидетельство о публикации №123080803043