Туманау шауковыя косы
Плывуць па-над гладдзю ракі.
Хаваюцца ў дымцы бялёсай
Ясельды берагі.
Паслухай світальную ці;шу –
У ёй галасы даўніны.
І ледзь вецярок закалыша
Зараснік лебяды.
Імгненне – і дзень разгарыцца
Ўсмешкамі родных бяроз.
Душы; б чысціні іх напіцца,
Шчырасці – да нябёс.
У дождж, цеплыню і ў слоту
Каб шчасце адно на вякі:
З птушынага бачыць палёту
Край, што мне дарагі.
Свидетельство о публикации №123080706151