Дзякуй, бацькоуская хата

Дзякуй, бацькоўская хата,
Што цёпла было мне з табой,
Што я тут расла, прыўзнята
Ляцела на стрэчу з вясной.

Дзякуй, што ты сагравала
Ў зімовыя сцюжы мяне.
Разам са мной гаравала,
Захоўвала ўсмешкі мае.

За дабрыню і натхненне,
За яблычны пах пірагоў.
Што навучыла цярпенню,
Што шчодрай была на любоў.
 
Дзякуй, што ты сустракала
Заўсёды з далёкіх дарог,
Матчынай песняй вітала
І шквал адганяла трывог.

Шчыра прабач, што з табою
Пара развітацца прыйшла.
Суджана воляй зямною.
Зацята пячэ цішыня.

Пазбаўленыя адзінства
Не гоняць дажджы са двара.
... Прыві;ды майго дзяцінства
І хата, якой больш няма.


Рецензии