Не ушчуваю таго, што забыта
Як дажджынку ў далоні лаўлю.
Поле татава з сонечным жытам
Я няйначай, як лёс, бласлаўлю.
Каласок да зямлі, як да маці,
Сэрцам выткана песня з лугоў.
Загасціліся будні ў хаце,
Загасціўся палын вечароў.
Па прыкметах надвор’е чытаю,
Па павер’ях народных жыву.
Боль і радасць удзячна прымаю
І ў пазыку гадоў не бяру.
Свидетельство о публикации №123080706103