Дзень будзе рабiнавым, ветлым

Дзень будзе рабінавым, ветлым,
Як промень дзіцячых надзей.
І ў хаце той зноў будзе светла,
Герань зацвіце, як раней.

Спяваць будзе радыё звонка.
Мы пусцімся ў скокі з табой!
І чай з мяты будзе салодкім –
Не стане шчымець лістабой!

Нам хопіць таго, што спаслана
Высокаю воляй жыцця:
Сустрэцца ізноў нечакана,
Каб развітацца – пасля!


Рецензии