Не набываю рэчау дарагiх

Не набываю рэчаў дарагіх
І не хварэю брэндамі ўсясвету.
Сваёю мне не стаць сярод чужых –
Я ведала і ведаю аб гэтым.

Быў час, калі шукала цеплыні
Сярод ажын калючых і асоту.
І верыла: далёка да зімы…
А ён быў і тады другога ўзлёту! –

Вышэйшага, так склалася спакон.
Мне да яго не дацягнуцца й зараз.
Не апякай слязою горкай, сон,
Як снежная пакручастая замець.


Рецензии