За хуткай, за светлай адлiгай

За хуткай, за светлай адлігай,
Шукаючы верных сяброў,
Плыву да цябе белай крыгай –
Прадвесніцай жаўрукоў.

Узваж маю золкую долю
На цёплай далоні сваёй:
Не страшна мне будзе вясною
Стаць ціхаю ў рэчцы вадой…


Рецензии