Белы вецер, белы дым
Нехта скажа: «Вы знаёмы?..»
І бянтэжны прыпамін
Разам апячэ чарговым.
Белы птах, як белы след…
Адсвяткую перамогу.
Хутка ляжа першы снег,
Нашу замяце дарогу.
Белы ветразь, белы сон…
Вечаровы прысмак мора.
Дотык цёплых даланёў –
Развітальная размова.
Белы месяц, белы боль…
Над зязюльчыным узлессем
Узыдзі маёй слязой –
Дым блакітны, вецер весні!
Свидетельство о публикации №123080705960