Не пiшуцца лiсты у далёкi край

Не пішуцца лісты ў далёкі край –
Спазняюцца трывожныя навіны.
Дзе шчасце абяцаў квяцісты май,
Там выспелі калючыя ажыны.

Не азірнуцца – дотыкі святла
Сціраюць крокі ўрыўкамі, вядома.
Між намі пуху тапалінага сцяна,
Узведзеная кімсьці выпадкова.


Рецензии