Мы засталiся там, дзе сонца

Мы засталіся там, дзе сонца,
Дзе мора просіцца ў сны.
І, вывучаючы бясконцасць,
Глядзяць у неба валуны.

І ў падарунак – пацалунак
Ад лета на тваёй шчацэ.
Наш Таганрогскі накірунак
Сланечнікамі зацвіце.

Абдыме, як сяброў, за плечы.
А я прыспешваю свой крок:
Каб затрымаць на схіле вечар
І каб абняць цябе здалёк.


Рецензии