Рабiнавая восень

Шукаем адно аднаго
                ў восеньскім выраі,
Як самотныя птушкі адзіноты.
Не знаходзім ні цяпла,
                ні думак…
Стукаемся ў дзверы восені,
На часткі дзелім аблокі,
Якія да нас падзялілі
                ўжо іншыя.
Ранак пахне рабінавай восенню –
Яна незваротная,
                непрадказальная.
І ты заўсёды
                параўноўваеш яе са мною,
Нягледзячы на тое,
                што для мяне яна чужая.
Кожны яе крок пакідае сляды
На жоўтым кляновым лісці,
І я зайздрошчу ёй таму,
Што гэтыя сляды
                можа сцерці вецер.
Ты ж, наадварот,
                пакідаеш іх на сэрцы,
І іх немагчыма ў яго забраць.
А ў душы, на жаль, няма ветру…


Рецензии