У свет iшла маленькаю дзяучынкай

У свет ішла маленькаю дзяўчынкай –
І плёўся лёс бялюткай павуцінкай:
Яму не выпалі, аднак, турботы,
Ён быў з усмешкі яснай і пяшчоты.

У свет прыйшла дарослаю дзяўчынай,
У цябе пад сонцам ветлым закаханай.
І  там, дзе неўпрыкмет жыве адвага, –
Над вопытам – пачуццяў перавага.

А свет пакіну сталаю жанчынай,
Але ў душы не буду адзінокай,
Бо мудрасцю мне – родныя альшыны,
І вечнасцю – высокія аблокі.


Рецензии