Мяняю успамiны на усмешку

Мяняю успаміны на усмешку,
Святкую новы дзень, што не для нас.
І ведаю, жытнёвай пойдзеш сцежкай,
Надзіва незваротнаю, як час.

Не адзавешся рэхам гаманліва –
Птушыны шчэбет абудзіў лугі.
І сонцам пазалованая ніва
Кладзе ў гурбы копы і стагі.

Спякотаю запозненай навею
Пра тое, што пяю і чым жыву.
На горкую сустрэчную надзею
Мяняю сваю светлую журбу!


Рецензии