Мне будзе сёння дыхацца свабодна

Мне будзе сёння дыхацца свабодна,
Бо гэты новы шлях ужо толькі мой.
Ні слоў, ні шкадаванняў асцярожных.
Як быццам незнаёмыя з табой.

Ускладзены на плечы даўнім грузам
Адно ўспаміны, колькі ні вяртай.
Аберагу сябе ад злоснай сцюжы,
Пакуль не разальецца беллю май.

Шчаслівая тады – без жалю ў сэрцы –
Зраблю наперад горды крок. Глядзі!
І стане мне надзейным братам сонца,
Сястрою – берасцянка ў вышыні.


Рецензии