Зноу будзе спяшаць наваколле
І качкі ўскалыхваць ваду…
На плечы твае яркім промнем,
Вячэрнім, знячэўку ўпаду.
У гэтай таемнай сустрэчы
Ні сведкаў не будзе, ні ўмоў.
Адзін толькі бэзавы вечар,
Адна толькі повязь часоў.
Кране твае вусны ўсмешка.
Адчуўшы крок блізкі вясной,
Ты зловіш у далоні паспешна
Той промень пяшчоты маёй.
Свидетельство о публикации №123080705686