А ты павер
Адна сустрэча мгненнем незнарок,
Што потым праз гады не адпускае
І робіць смелым нават сціплы крок.
Спытай мяне: “Адкуль, адкуль такая?
З якіх мурожных сэрцу берагоў?”
Адказам будзе: “Простая, зямная…”
І доказам – вяночак васількоў.
Свидетельство о публикации №123080705679