З трэскам расколецца хуткая крыга
Ў хвалях сцюдзёнай вады.
Вернецца ў свет белакрылы адліга
Сонечна і назаўжды.
Крокі жаданага сэрцу прадвесня…
Нам поруч з ім бы ісці:
Мне – стаць тваёю нязнанаю песняй,
Быць табе – кропляй тугі
Толькі маёй – незагойнай, шчымлівай –
Да цішыні, да канца.
Дзе апякае так непрымірыма
Вечнасць нас джалам разца.
Ты – паўстаеш цікавейшаю кнігай,
Я – толькі слова ў ёй.
… З трэскам расколецца хуткая крыга
Ў плыні вады веснавой.
Свидетельство о публикации №123080705671