Шэсць. Хутка прыйдуць каровы...

***
Шэсць. Хутка прыйдуць каровы.
Трэба вады нанасіць
І дарубаць тыя дровы,
Бульбы сабе наварыць.

Мама шчэ недзе ў гародзе.
Вунь і кароўка ідзе.
Пыл па вясковай дарозе
З пахам малочным паўзе.

Можа, пазваць ужо маці?
Рабка сама пазаве!
Трэба ж хоць трохі сабраць мне
Яблычкаў Рабцы ў траве...

Мама падоіць кароўку.
Коцік на ганку сядзіць,
П'е малачко ён і зноўку
Йдзе сваіх мышак лавіць.

Сядзем з матуляй вячэраць:
Бульба, цыбуля, гуркі,
Сала з каморы... І вераць
Нашай вячэры радкі.

07. 08. 2023 г.


Рецензии