Толькi сцiшыцца дожджык, i зноу матылёк...
Толькі сцішыцца дожджык, і зноў матылёк
Белы-белы над садам лятае.
Так і сэрца маё, нібы той аганёк,
То згасае, то ў небе лунае.
Так і сэрца маё, нібы той матылёк,
Што трапеча і вырвацца хоча
З-пад прыгнёту дажджоў у бурлівы паток -
У твае закаханыя вочы.
Матылёк, матылёк, прыляці да мяне,
Абудзі сярод летняе ночы,
Каб у сэрцы маім і у нашым акне
Дожджык толькі каханне прарочыў.
07. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080704772