Невыпадковасць
І думак кірунак кранае, хвалюе,
такі відавочны абшар мне малюе!
Заплюшчваю вочы і чую струмені,
якія не мрояцца — клічуць ўзняцца,
і голас з нябёсаў: не трэба баяцца!
Птушыныя высі, душэўныя хвалі,
на мове цудоўнай яны размаўлялі.
Застанься дзе ёсць мая невыпадковасць,
толькі мне зразумелая небессэнсоўнасць.
Свидетельство о публикации №123080606987
Добра напісаны прачутыя радкі! Усё вельмі-вельмі блізка душы, зразумела! Выразна!
...І я так сама:
"Заплюшчваю вочы і чую струмені,
якія не мрояцца — клічуць ўзняцца,
і голас з нябёсаў: не трэба баяцца!"
"Невыпадковасць"... А вот набрал в Гугле слово,- и самое первое на странице появляется это Ваше стихотворение.
Радасці творчасці Вам, Света! І Яго... Натхнення!
Сергей Ясонов 05.10.2023 13:53 Заявить о нарушении
нават, калі здаецца,
то... чаму не марыць аб тым,
што прыемна?
Няхай будзе, дзе ёсць! У самым патаемным кутку таго,
што нікому не відно))
Дзякуй, Сяргей, за неверагодныя эмоцыі! З цеплынёй
Гарунова Святлана 13.10.2023 08:40 Заявить о нарушении