Залатарнiк канадскi...
Залатарнік канадскі,
Лаза ды асіны.
То узгорак, то яма -
Малыя ляскі.
А то бульбы радкі -
Прывітанне Айчыны.
То паэт, што праз поле
Ідзе напрасткі.
То журба і спякота,
То грыб пад асінай,
А то ветрык гуллівы
Над жніўнем ляціць.
І калі ўжо ты лёс свой
З'яднаеш з Айчынай,
То тады без яе больш
Ні пець і ні жыць.
06. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080604536