Вiно ажын
Сакуры-вішні пад маім вакном,
Запоўніў над ракой туманы спевамі
Жабіны хор з салістам салаўём.
Плывуць над люстрам возера рулады,
Бугай такт адбівае ў трыснягу,
Палошчуць косы доўгія наяды,
Пасеўшы ў рад на месяца рагу.
Раса распырсквае іголкі дыяменту
І джаліць неўспадеўкі басанож.
Юнацтва ўваскрашае дзеяў ленту,
Што збераглася праз гады ўсё ж.
Каханых вуснаў слодыччу мядовай
Сунічны водар запаўняе успаміны,
Малодзіць маё сэрца жарсцю новай
Віном чаруе спелае ажыны.
Май адляцеў сакураю ў былое,
Скаціўся жнівень знічкамі з нябёс.
Чаму душа не ведае спакою?
Чаму Ўсявышні даў мне гэткі лёс?!
Свидетельство о публикации №123080600037
Шкада, што маёй Валечкі больш няма і няма каму далучыць маладое пакаленне беларусаў да тваёй беларускай паэтычнай спадчыны. Але тыя вучні, якіх яна пазнаёміла з тваёй паэзіяй, назаўжды пакахалі беларускае паэтычнае слова і засталіся тваімі прыхільнікамі.
Працягвай пісаць, Станіслаў! Ты вельмі патрэбен беларусам!
Виктор Цекунов 07.08.2023 12:04 Заявить о нарушении
Бясконца шкада і бясконца балюча,
што Валі, маей роднай душы, ужо няма, але я пішу і буду пісаць у памяць ёй! Няхай пачуе родную мову хоць з-за мяжы! Твой Стась!
Станислав Шастак 11.08.2023 05:59 Заявить о нарушении