Хоць радок напiшу...
Хоць радок напішу
Апраўдаць існаванне,
Абязгрэшыць душу
І спякотнае ранне.
Хоць радок напішу
Для сябе і для Бога
І ў Яго папрашу,
Каб вілася дарога
Цераз гэты радок
І спякотнае ранне
У лясны халадок
Для мінуты адхлання.
Хоць радок напішу,
Каб усцешыць душу.
06. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080602812