Гiсторыя Беларусi працяг 8
Ракой лiлася кроў у краi.
Каб не ляжаў ён у руiнах,
На межах замкi будавалi.
Спачатку з дрэва, потым камень
Прыйшоў на змену разам з цэглай,
З сцяною тоўстай, чуць нi сажань,
Каб баранiлi ад набегаў.
Вакол глыбокi роў з вадою,
Каб вораг не знайшоў дарогу.
Не затапiў зямлю слязою,
Ды выстаяць змаглi аблогу.
Падобныя, амаль блiзняты,
У Лiдзе й Крэва збудавалi.
Дзве вежы над сцяной узняты,
Каб аглядаць прастораў далi.
Ягайла марыў гаспадарыць
На землях польскiх, беларускiх.
Ён затачыў у Крэва брата
У падзямеллi цёмным, вузкiм.
Падманам ратавала жонка,
Перапрануўся ён служанкай,
З князёўнай разам выйшлi ў поўнач,
Пакiнуў Вiтаўт сцены замка.
Памчаўся прэч ён ад пагонi,
Лясная вёска прытулiла.
Дзе недалёка горад Слонiм,
Там адрадзiўся духам, сiлай.
Ды збудаваў царкву, як крэпасць,
У знак свайго уратавання.
Яна чаруе i дагэтуль
Суровай прыгажосцю даўняй.
У кожным небяспечным месцы
Узводзiлiся сцены замкаў.
Каб край наш не спаткалi бесы,
Нi ў вечарочак i не ранкам.
У век шаснаццаты спавiты
Наш ВКЛ з дзяржавай Польскай.
Названы край Рэч Паспалiтай –
Для перамог з`ядналi войскi.
У Навагрудку, Гродна замкi
Раслi на ўзвышшах, мчалi ўвысi.
Адным з прыгожых быў Гальшанскi,
Нагадваў Мiрскi замак чымсцi.
Багаты самы i прыгожы
У Несвiжы пабудаваны.
Абараняў ён ад варожых
Спакус набегаў, грабаванняў.
Належыў роду Радзiвiлаў,
Каштоўнасцей – як у скарбонцы.
Рука народная стварыла,
Таму i гонар наш бясконцы.
На востраве, памiж азёраў,
Дзе маляўнiчыя пейзажы,
Вякамi прачынаўся з зоркай,
Стаяў на варце краю стражам.
На брэсчыне радзiўся Орда
Напалеон, мастак, вандроўнiк.
Яго малюнкам, сёння, згодна
Мы аднаўляем кожны помнiк.
Зрабiў ён многа замалёвак,
Палацаў, гарадоў i вёсак.
Для рэстаўратараў – аснова,
Ў гiсторыю радзiмы – ўнёсак.
Свидетельство о публикации №123080602686