Жыццё праходзiць вельмi хутка...
Жыццё праходзіць вельмі хутка,
Але марудна час ідзе.
Жыццё - цягнік, а час - папутка,
Бывае, й міма прапаўзе.
І ты тады за часам крочыш,
Глытаеш яго пыл і тлум
І нават хочаш, ды не можаш
Сваіх пераадолець дум
Пра ўсё, што міма прапаўзае,
І пра жыццё, што йдзе на схіл.
Бывае, часу не хапае.
Бывае, не хапае сіл.
05. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080505271