Не спяваецца, ды паспрабую...

***
Не спяваецца, ды паспрабую.
І няма тых грыбоў, ды ў грыбы.
Мне б дарогу да волі - любую,
Мне б яшчэ кіламетраў - хадзьбы.

І няхай бы прамок я да ніткі
І вярнуўся - нічога ў кашы,
Дастаткова на целе мне світкі,
Дастаткова - мне слова ў душы.

Цёплы дожджык над лесам ружовіць,
І туман над дарогай плыве.
Ну, а мне б яшчэ слова прамовіць
Пра дарогу, якая заве...

05. 08. 2023 г.


Рецензии