Дзюндзiк
Дзе жывеш?
І каго ты, дзюндзік, б'еш?
- Агарод - мой родны дом,
Тут і ноччу я, і днём.
Галава ў мяне клубочам,
Цельца зроблена лубочкам,
Драцяныя тырчаць ножкі,
Саламяныя ёсць рожкі.
Я даўбёжкай-калатушкай
Праганяю з градак птушак.
А яшчэ дзяцей лаўлю -
Неслухмяных не люблю!
Тату слухайце і маму,
І старэйшых усіх таксама.
І тады не будзе лупкі
Дзюндзіка з жалезнай дзюбкай!
Свидетельство о публикации №123080504058