У нечых снах
Дачакацца б хутчэй усход.
Ці на дождж так вароны каркалі,
Ці на сонца, наадварот.
Зоркі ў хованкі загуляліся -
І ніводнай цяпер няма.
Хмары коўдрамі парасклаліся,
Неба гойдаюць да відна.
У шкарпэтках, з сузор'яў вязаных,
Крочыць ціхенька Млечны Шлях,
Упрыгожыўшы неба, стразамі
Рассыпаецца ў нечых снах.
Свидетельство о публикации №123080502665