Ганна Антонауна...
Светлай памяці Ганны Антонаўны Калмачэўскай
Ганна Антонаўна, Ганна Антонаўна,
Светлыя вочы твае
Свецяцца, быццам бы ў садзе антонаўкі
Спелыя ў спелай траве.
О, як любіла ты тыя антонаўкі:
Так, ці аджыку зварыць.
Ганна Антонаўна, Ганна Антонаўна,
Як без антонавак жыць?
Ганна Антонаўна, Ганна Антонаўна,
Колькі ты несла дабра!
Толькі упала ўжо тая антонаўка...
Значыць, упасці пара.
Ганна Антонаўна, Ганна Антонаўна,
Дзякуй табе, што жыла.
Свецяцца вочы твае, як антонаўкі,
Столькі ў іх многа цяпла!
Ганна Антонаўна, Ганна Антонаўна,
Быў я табе, як сынок.
Ціха кладу табе зараз антонаўку
Жоўтую ў жоўты пясок...
04. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080404762