А мне б ляцець над Белай Руссю
Бяседу весці з борам маладым,
Глядзець як поле сцелецца абрусам,
Ды любавацца краем дарагім.
А мне б ляцець праз родны край цудоўны,
Азёры льну з нябёсаў аглядаць,
Буслом ляцець праз мілы край чароўны,
І птушкам ўсім пра гэта расказаць.
Хацела б я, каб пра маю Радзіму
Знаў пелікан; каб ара папугай
Змог зразумець ,чаму сумую ўзімку,
Бо так далёка мой утульны край.
Я так хачу, ляцець над Белай Руссю,
Ды абдымаць яе сваім крылом.
Я гэты край люблю і ганаруся,
Што ёсць такі, такі прыгожы дом
Свидетельство о публикации №123080403692