Жыццё

Адно у чалавека ёсць жыццё,
Адна душа, адна ў яго радзіма,
Дзе узнікае раптам пачуццё,
Што з ёй спавіты моцна пупавінай.

Не кожны разумее аднаго,
Што гэта месца Бог сам выбірае,
І толькі ён адкажа, для чаго
Такі нам лёс с нябёсаў назначае.

Жыццё адно даецца толькі раз,
Як скарб яго нам берагчы аддана,
Каб з сэнсам быў адмераны нам час,
З сумленнем чыстым трэба жыць старанна.


Рецензии